Telegram Group & Telegram Channel
Важныя навіны па санкцыйнай палітыцы Еўрасаюза!

Гандлёвыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і Расіі плануецца гарманізаваць.

ЕС рыхтуе новы санкцыйны пакет, у якім улічаны асобныя палажэнні праграмы кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”». Нашы падыходы чуюць у ЕС, а праца ў пытанні санкцый ужо пачынае прыносіць плён.

«Радыё Свабода» апублікавала паведамленне аб тым, што Еўракамісія падрыхтавала праект новага пакета санкцый, які накіраваны на ўзмацненне жорсткасці мер у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі за падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне, і гарманізацыю санкцый з Расіяй.

Лісты аб неабходнасці гарманізацыі санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і Расіі раней былі накіраваны нашай камандай у Еўракамісію, Еўрапейскую службу знешніх дзеянняў, а таксама ў МЗС шэрагу краін-членаў ЕС. Цяпер ЕС гатовы прыняць гэтыя прапановы.

Мы неаднаразова ўказвалі на неабходнасць гэтай і іншых важных мер, каб спыніць выкарыстанне Беларусі як «чорнай дзіркі» для абыходу існуючых санкцый. Напрыклад, па дакументах тавар едзе з Польшчы ў Грузію, а ў Беларусі адрасат мяняецца на кампанію расійскага ВПК.

У праекце Еўракамісіі прадугледжаны новыя абмежаванні, уключаючы забарону на пастаўкі ў Беларусь тавараў двайнога прызначэння, а таксама навігацыйнага абсталявання і прадметаў раскошы — тых самых груп тавараў, якія найбольш падвяргаліся незаконнаму рээкспарту ў Расію.

Адмысловая ўвага нададзена кантролю за рээкспартам, што таксама дапаможа прадухіліць трапленне гэтых тавараў у Расію праз Беларусь.

Уведзены таксама абмежаванні на імпарт пэўных тавараў з Беларусі, у тым ліку алмазаў і мінеральных прадуктаў, а таксама на экспарт у Беларусь тавараў і тэхналогій для нафтаперапрацоўкі.

Нам важна, каб свет зразумеў: санкцыі павінны быць не толькі шырокімі, але і глыбокімі, каб выключыць любыя шчыліны. Інакш на санкцыях толькі нажываюцца набліжаныя да рэжыму праз схемы іхняга абыходу.

Мы працягнем працу, каб забяспечыць выкананне і ўзмацненне гэтых мер дзеля міру і бяспекі ў рэгіёне.

Падтрымайце нас на выбарах у Каардынацыйную раду 25-27 траўня 2024 года, каб павысіць эфектыўнасць нашай санкцыйнай працы. Наш нумар спісу — #9.

tg-me.com/latushka/2943
Create:
Last Update:

BY Павел Латушка

Share with your friend now:
tg-me.com/latushka/2943

View MORE
Open in Telegram

Павел Латушка Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

How Does Telegram Make Money?

Telegram is a free app and runs on donations. According to a blog on the telegram: We believe in fast and secure messaging that is also 100% free. Pavel Durov, who shares our vision, supplied Telegram with a generous donation, so we have quite enough money for the time being. If Telegram runs out, we will introduce non-essential paid options to support the infrastructure and finance developer salaries. But making profits will never be an end-goal for Telegram.

That growth environment will include rising inflation and interest rates. Those upward shifts naturally accompany healthy growth periods as the demand for resources, products and services rise. Importantly, the Federal Reserve has laid out the rationale for not interfering with that natural growth transition.It's not exactly a fad, but there is a widespread willingness to pay up for a growth story. Classic fundamental analysis takes a back seat. Even negative earnings are ignored. In fact, positive earnings seem to be a limiting measure, producing the question, "Is that all you've got?" The preference is a vision of untold riches when the exciting story plays out as expected.

Павел Латушка from us

Telegram Павел Латушка
FROM USA